BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ужо сёння ўвечары! Прэм’ера спектакля «Бежанцы 1915» у Тыкоціне

Сёння а 19-й у старажытнай стадоле сям’і Навумюкоў (вул. Poświętna 4, Tykocin) адбудзецца першы паказ спектакля «Бежанцы 1915» ад BY TEATR. Гэта дакументальны спектакль па кнізе Анэты Прымака‑Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», які ўжо ўвечары прагучыць на беларускай, польскай, расейскай мовах і мясцовым падляшскім дыялекце.

Драматург і кіраўнік «Салона пад Совамі» Раман Паўлоўскі‑Фельберг выказаў задавальненне супрацоўніцтвам з беларускай тэатральнай ініцыятывай:

– Кніга на нас чакала 10 гадоў, каб мы сустрэліся з групай BY TEATR. Не ведалі мы яшчэ тады, 10 гадоў таму, што тэма набудзе дадатковае значэнне ў кантэксце міграцыі з Украіны і Беларусі, так і ўвогуле ў сувязі з міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы. Мусілі мы гэта зрабіць.

Рэжысёр Андрэй Новік нагадаў, што ідэя спектакля важная не толькі з гістарычнага пункту гледжання, але і як жывы дыялог паміж мінулым і сучаснасцю:

– Кожны для сябе сёння робіць вынікі, які для яго адбыўся фінал. Мы не пакідаем незразумеласць, мы пакідаем добрае пытанне пра сябе самога: як ты ставішся да сваіх продкаў, да сваёй гісторыі, да свайго роду, да гэтай мовы, якая тут прагучыць?

Другі паказ спектакля «Бежанцы 1915» адбудзецца заўтра, 15 ліпеня, таксама ў 19:00. Галоўны партнёр спектакля — Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Уваход вольны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя