Актыўнасць мігрантаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы межы краін Еўразвязу з тэрыторыі Беларусі, узрастае, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстычных звестак памежных ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў.

За 20 дзён лютага суседнія краіны ЕЗ спынілі 37 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (Польшча — 24, Літва — 11, Латвія — 2). За ўвесь студзень такіх спробаў было 28 (Польшча — 13, Літва — 11, Латвія ў першым месяцы году парушэньняў не фіксавала).
Пры гэтым за пачатак 2026 году агулам такіх спробаў у 14 разоў менш, чым за аналагічны перыяд 2025-га, калі іх было 909.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўразвязу цягнецца з вясны 2021 году. Улады еўрапейскіх дзяржаў называюць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.






