BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне абмяркуюць сітуацыю з дакументамі і далейшую рэлакацыю вызваленых палітвязняў

У бліжэйшыя гадзіны кіраўніца місіі ва Украіне Святлана Шаціліна і прадстаўнік па бяспецы Вадзім Кабанчук наведаюць вызваленых палітвязняў, дастаўленых ва Украіну. Пра гэта Reform.news паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паводле Вячоркі, падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца пытанне тэрміновых патрэбаў, сітуацыя з дакументамі, а таксама магчымыя крокі па далейшай рэлакацыі.

«Паралельна разам з праваабаронцамі мы збіраем кантакты сваякоў вызваленых, а таксама камунікуем з партнёрамі ў ЕЗ па пытаннях легалізацыі. З украінскага боку працэс каардынуецца прадстаўнікамі ГУР. На дадзены момант усім вызваленым аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Мы вельмі ўдзячныя кіраўніку ГУР Кірылу Буданаву», — заявіў Вячорка.