BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне амаль 2 000 дзяцей лічацца зніклымі без вестак

Здымак ілюстрацыйны

Ва Украіне больш за 1700 дзяцей лічацца зніклымі без вестак праз вайну. Такую лічбу прывёў намеснік кіраўніка МУС Украіны Леанід Цімчанка са спасылкай на звесткі Адзінага рэестру асобаў, якія зніклі без вестак пры асаблівых абставінах. Для пошуку непаўналетніх па ўсёй Украіне задзейнічалі спецыялізаваныя цэнтры, якія працуюць пры Нацыянальнай паліцыі Украіны. Пры гэтым на партале children-of-war гаворыцца, што зніклымі без вестак ва Украіне лічацца 1934 дзіцяці.

Па стане на канец кастрычніка дэпартаванымі або вымушана перамешчанымі, паводле звестак украінскіх уладаў, лічацца 19 546 дзяцей. Афіцыйны Кіеў падкрэслівае, што «дакладную колькасць пацярпелых дзяцей устанавіць немагчыма з прычыны актыўных баявых дзеянняў і часовай акупацыі часткі тэрыторыі Украіны». Расея ў канцы ліпеня заяўляла пра 700 тысячаў вывезеных з Украіны дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя