BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне дэкаланізавалі назвы шматлікіх населеных пунктаў


Ва Украіне дэкаланізавалі назвы шматлікіх населеных пунктаў. Перайменавалі населеныя пункты і раёны, якія мелі ў назвах прыкметы расейскай імперскай палітыкі або не адпавядалі стандартам дзяржаўнай мовы. Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла пастанову аб перайменаванні 327 населеных пунктаў Украіны.

Сярод перайменаваных — тры гарады Луганскай вобласці, якія цяпер знаходзяцца пад акупацыяй Расеі — Первамайск (цяпер будзе Сакалагорск), Маладагвардзейск (стаў Атаманаўкай), Севераданецк (новая назва — Сіверскаданецк). Перайменавалі таксама населеныя пункты ў Днепрапятроўскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Херсонскай і іншых абласцях Украіны.