Палажэнні дакумента мяняюць правілы абвесткі ваеннаабавязаных, вайсковага ўліку і прызыву на ваенную службу.

Згодна з новым законам, усе ваеннаабавязаныя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў абавязаны на працягу двух месяцаў актуалізаваць свае персанальныя дадзеныя: дату і месца нараджэння, адрас пражывання, нумары тэлефонаў, адрасы электроннай пошты.
У выпадку знаходжання на тэрыторыі Украіны абнавіць дадзеныя можна ў тэрытарыяльным цэнтры камплектавання, цэнтры прадастаўлення адміністрацыйных паслуг, а таксама праз электронны кабінет прызыўніка, ваеннаабавязанага і рэзервіста. Калі ж грамадзянін знаходзіцца за мяжой – абнавіць актуалізаваць дадзеныя таксама можна праз анлайн-кабінет прызыўніка або праз афіцыйны электронны адрас або нумар тэлефона па месцы знаходжання на воінскім уліку.
Пасля ўступлення закона ў сілу ўсе грамадзяне Украіны прызыўнога ўзросту павінны мець пры сабе ваенна-ўліковыя дакументы і прад’яўляць іх па патрабаванні ўпаўнаважанага або паліцэйскага. Ваенны білет або часовае пасведчанне ваеннаабавязанага могуць таксама папрасіць прад’явіць на пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Украіны.
Новы закон адмяняе адтэрміноўку для атрымальнікаў другой вышэйшай адукацыі. Яе будуць прадастаўляць толькі студэнту вочнай формы, які атрымлівае адукацыю вышэй за атрыманую раней. У той самы час застаецца адтэрміноўка для дактарантаў і тых, каго залічылі ў інтэрнатуру.