BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне перадалі навагоднія падарункі дзецям загінуўшых беларускіх Герояў

Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” працягвае дапамагаць сем’ям беларускіх герояў, якія загінулі за Украіну. Напрыканцы года з дзясятак такіх сем’яў атрымалі прадуктовыя наборы да навагодняга стала.

Кажа кіраўнік дабрачыннага фонду “Вольная Беларусь” Алесь Францкевіч:

– Вельмі важна памятаць пра сем’і герояў, вельмі важна дапамагаць. Самае галоўнае – гэта ўвага. То бок трэба з імі камунікаваць, шанаваць. Вельмі важна ўшаноўваць памяць усіх загінулых. Фінансавання ў нас няма, мы не фінансуемся. Усё, што перадаецца, гэта дзякуючы неабыякавым беларусам. Усё што мы робім, гэта дзякуючы беларусам і беларускаму бізнесу тут ва Украіне.

Для дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” гэта не першая такая ініцыятыва. Фонд працягне працу і ў наступным годзе, маючы з мэту дапамогу і абарону правоў беларусаў ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя