Ва «Укрінформе» адбылася прэзентацыя грамадскага саюзу «Беларуская супольнасць Украіны» — аб’яднання беларусаў, што працуе дзеля захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, абароны правоў ды падтрымкі беларускіх грамадзян ва Украіне.

Саюз быў афіцыйна зарэгістраваны ў красавіку 2025 года, а прэзентацыя ў Кіеве стала яго першай публічнай платформай на ўсеўкраінскім узроўні.
Кажа каардынатар па міжнародных камунікацыях Саюза Аляксандр Апейкін:
– Сама падзея гісторычная. Не проста грамадская арганізацыя. Гэта грамадскі саюз, які ўваходзіць у раду нацыянальных меншасцяў Украіны і падпарадкоўваецца дэпартаменту замежнай палітыкі, і адпаведна супрацоўнічае яшчэ з Міністэрствам замежных спраў Украіны. То бок гэта афіцыйны саюз, які вызнаецца на ўзроўні ўкраінскіх уладаў. Будуць выбудоўвацца профільныя камітэты, людзі будуць уключацца ў працу па профільных камітэтах, па профільных пытаннях.
Падчас мерапрыемства прадстаўнікі саюзу адзначылі, што «Беларуская супольнасць Украіны» ўжо працуе ў 12 абласцях, аб’ядноўвае валанцёраў, сябраў беларускіх культурных суполак, капеланаў, ваенных і праваабаронцаў.
Паводле дзяржаўнай статыстыкі, беларусы з’яўляюцца другой па колькасці нацыянальнай супольнасцю Украіны: у краіне пражывае каля 360 тысяч грамадзян беларускага паходжання.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота прэс-служба ГС «Беларуская супольнасць Украіны».






