BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне разбіўся F-16

У Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны пацвердзілі падзенне амерыканскага знішчальніка F-16 ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў іхнім Telegram.

Прычынай аварыі ўкраінскага знішчальніка F-16 наўрад ці была памылка пілота. Пра гэта амерыканскаму каналу CNN распавёў неназваны прадстаўнік украінскай арміі.

“У ВСУ не лічаць прычынай інцыдэнту памылку пілота”, – заявіў суразмоўца канала CNN. Ён не прывёў ніякіх іншых абставін трагедыі, але назваў імя пілота – Аляксей Месь з пазыўным Moonfish (“Рыба-Луна”). Таксама паведамляецца, што пілота пахавалі сёння.

Крыніца дадала, што катастрофа расследуецца, і для ўдзелу ў расследаванні будуць запрошаны міжнародныя эксперты.

Як адзначае CNN гібель пілота з’яўляецца вялікім ударам для Украіны, паколькі Moonfish быў адным нямногіх украінскіх пілотаў, навучаных кіраваць F-16.