У параўнанні да 2024-га ці 2023-га – 2025-ы год пачаўся больш спакойна. Але па ўсім свеце бачны наступ папулізму і таталітарызму, што не грае на карысць Украіны, – перакананая беларуская журналістка, грамадзянка Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінка Марыя Маляўка:
– Я думаю, што зараз галоўнай тэмай з’яўляецца геапалітыка, асабліва ў апошнія дні. І мне здаецца, што з перамогай Трампа і вось з гэтымі сімвалічнымі падзеямі, якія адбываліся на інаўгурацыі і вакол яе, прыйшло разуменне таго, што наколькі ўсё складана ў свеце. Да гэтага, у 2022 – 2023 гадах і часткова 2024-ым, ва ўкраінцаў быў «шапказакідальніцкі» настрой адносна вайны. Здавалася, што можна неяк рэальна перамагчы Расею ў хуткім часе, і ў нас будзе прыгажосць і дэмакратыя.

Фота: AP nuotr.
Марыя Маляўка дадала, што сёлета планаваць сваё жыццё без залежнасці ад таго, ці будзе спынены агонь па лініі фронту, ці не – усё яшчэ складана. І планы ўкладваюцца толькі на некалькі дзён ці тыдняў наперад.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






