BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне ўвялі веерныя адключэнні электраэнергіі

Пакутуе грамадская інфраструктура, паколькі атакі ракет і беспілотнікаў толькі павялічваюцца.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Невядома чаго чакаць ад зімы, ужо зараз сталі частымі адключэнне электрычнасці, – пра сітуацыю ва Украіне распавяла беларуска Яўгенія Фядорэц:

-У дадзены момант, я думаю, больш усіх хваюе тэма адключэння святла. Таму што пагаршаюцца ўмовы надвор’я, павялічваюцца атакі беспілотнікаў, і часта б’юць менавіта па энергетыцы. І ў нас вярнуліся веерныя адключэнні. І кожны дзень па некалькі гадзін такія нязручнасці. А разам з імі знікаюць у многіх людзей і вада, і цяпло. Таму, верагодна, гэта самая цяжкая тэма для ўсіх людзей.

Расейская агрэсія на Украіну працягваецца ўжо 1007 дзён. Асноўныя баі на фронце адбываюцца на Курахоўскім і Пакроўскім кірунках, таксама баявыя дзеянні вядуцца на Ліманскім, Краматарскім, Тарэцкім, Крупянскім, Верамоўскім і Прыднястроўскім кірунках.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя.