Падазраваным удалося завалодаць амаль 1,5 мільярдамі грыўняў (каля 40 млн даляраў). Паліцыя аб’явіла падазрэнні ўдзельнікам злачыннай групы. Сярод фігурантаў былы чыноўнік Міністэрства абароны, затрыманы пры спробе ўцёкаў з Украіны на памежным пункце, цяперашні кіраўнік Дэпартаменту ваенна-тэхнічнай палітыкі, разьвіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі міністэрства, а таксама дырэктар і намеснік у падстаўной кампаніі, а таксама член назіральнай рады кампаніі, зарэгістраванай у Славаччыне.

Паводле следства, у кастрычніку 2022 году фігуранты заключылі з Міністэрствам абароны Украіны кантракт на пастаўку 100 тысяч мінамётаў замежнай вытворчасці. Гэтая сума цалкам пакрывае патрэбы фронту на два тыдні.
Па выніках дамоўленасцяў яны абавязаліся пачаць пастаўкі мін ужо ў снежні 2022 году, але на сёння Мінабароны не атрымала паставак па кантракце з перадаплатай на 97%. Сума стратаў дзяржавы складае амаль паўтара мільярда грыўняў.
Адну частку грашовых сродкаў зламыснікі перавялі на рахунак замежнай кампаніі, а другую – на рахунак, не прызначаны для такіх патрэб. Падчас расследавання праваахоўнікам удалося канфіскаваць 818 мільёнаў грыўняў скрадзеных грошай (звыш 21,5 млн даляраў).
Пяці фігурантам справы абвясцілі падазрэнні ў набыцці маёмасці ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовым становішчам.
У суд накіравалі хадайніцтва аб абранні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Падазраваным пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Крыніца: Радыё Свабода






