546 дзяцей загінулі ва Украіне з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі. Яшчэ больш за 1330 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Такія дадзеныя прыводзяць Офіс генеральнага пракурора Украіны.
Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай вобласці, Харкаўскай, Херсонскай, Днепрапятроўскай, Кіеўскай, Запарожскай, Мікалаеўскай. У апошнія дні ва Украіне таксама былі параненыя дзеці і падлеткі. У Харкаве 8 траўня ў выніку расейскага абстрэлу пацярпела чацвёра дзяцей. Сёмага траўня ў выніку абстрэлу Нікапаля ў Днепрапятроўскай вобласці была параненая шасцігадовая дзяўчынка.
Беларускае Радыё Рацыя