
У першую чаргу ўкраінская інфраструктура пакутуе з-за расейскіх абстрэлаў украінскіх тэрыторый. Зноў пачынаюцца адключэнні святла. Графікі на восеньскі перыяд пакуль адсутнічаюць, людзі запасаюцца генератарамі і разлічваюць на ўласныя сілы, — распавёў малодшы эксперт Праграмы расейскіх і беларускіх студый Дзеля знешняй палітыкі “Українська призма” Анатоль Чарныш:
— Цяпер звычайных людзей непакоіць збольшага як і праблема абстрэлаў, бяспекі, так і праблема з электрычнасцю, доступам да электраэнергіі, бо пачынаюцца адключэнні святла. І адпаведна, усе шукаюць спосабы, як знайсці рады, з гэтым разабрацца. Гэта якраз найбольшыя пытанні.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне доўжыцца звыш двух з паловай гадоў. Апошні тыдзень адзначыўся чарговымі масавымі абстрэламі з боку Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя






