Вярхоўная Рада Украіны ў цэлым падтрымала ўключэнне Сіл беспілотных сістэм у асобны род сіл ВСУ, паведамляе unian.net.
Пра гэта паведаміў народны дэпутат Яраслаў Жалязняк у Telegram. Ён адзначае, што за закон “Аб унясенні змены ў артыкул 3 Закона Украіны “Аб Узброеных Сілах Украіны” прагаласавала 294 народныя дэпутаты.
У тлумачальнай запісцы да законапраекта адзначаецца, што законапраект распрацаваны Міністэрствам абароны Украіны ў мэтах выканання рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны “Аб стварэнні ў структуры Узброеных Сіл Украіны Сіл беспілотных сістэм”.
Гэтае рашэнне СНБА ўведзена ў дзеянне Указам прэзідэнта Украіны ад 25 чэрвеня 2024 года. Ім прадугледжана стварыць у структуры Узброеных Сіл Украіны асобны род сіл – Сілы беспілотных сістэм. Трэба было заканадаўчае нарміраванне гэтага пытання.