BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Уроцлаве адбудзецца спартыўна-музычны фэст

Гэта ўнікальная магчымасць не толькі правесці дзень сярод спартыўных і творча натхнёных людзей, але і далучыцца да атмасферы адзінства і салідарнасці ў міжнароднай супольнасці беларусаў, украінцаў і палякаў.

10:00 Пачнем з аматарскага турніру па валейболе, дзе зарэгістраваныя ўдзельнікі прадэманструюць свае спартыўныя здольнасці.

На працягу дня нас будуць чакаць творчыя конкурсы для дзяцей і дарослых.

Дзве ёга-практыкі а 10:30 і а 12:00 дапамогуць гарманізаваць цела і душу.⠀

У 12:00 для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная творчая прастора з беларускай мастачкай Аляксандрай Канафальскай, дзе дзеці змогуць акунуцца ў свет фантазіі і мастацтва.

А для тых, хто шануе жывую музыку, пасля абеду а 15:00 распачнецца цудоўны жывы канцэрт з удзелам вядомых украінскіх гуртоў і выканаўцаў @zen____west @lana_project_band @offline_meetup @chekanovska_13. Вы зможаце паслухаць любімыя хіты, пазнаёміцца з новымі музыкамі і атрымаць сапраўдную асалоду ад канцэртнай праграмы.

Ганаровыя госці фэсту, прадстаўнікі Генеральнага консульства Украіны і Адміністрацыі Уроцлава, а таксама вядомыя спартоўцы зробяць гэта мерапрыемства яшчэ больш асаблівым.

Уваход: дзецям да 15 гадоў — бясплатны; дарослым — данат на пакрыццё выдаткаў і падтрымку дабрачынных ініцыятыў.

Мерапрыемства адбудзецца 29 верасня па адрасе: Józefa Mianowskiego 2B.

Гэта не проста падзея — гэта свята здаровага ладу жыцця, сяброўства і салідарнасці!

Прыходзьце самі і прыводзьце сваіх сяброў і сем’і — разам мы створым непаўторную атмасферу!

Падрабязней пра вядомых спартоўцаў, выканаўцаў, праграму Фэста — у акаўнце @sport_wro

Арганізатары