BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Уроцлаве паказалі фільм «Motherland»

Ва Уроцлаве паказалі фільм «Motherland» беларускіх рэжысёраў Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча. Карціна распавядае пра ўмовы знаходжання і гвалт у арміі, масавыя пратэсты ў 2020-м, а таксама сямейныя і сяброўскія стасункі ў жыцці герояў.

Мікола Іваноў
Мікола Іваноў

Думкамі пасля паказу падзяліўся прафесар Мікола Іваноў:

– Фільм, здаецца, вельмі добры. А добры перадусім, што ён ставіць шматлікія пытанні: Што далей? Што было раней з намі? Аб чым мы думаем? І не дае адказы на гэтыя ўсе пытанні. Ён змушае нас думаць.

Дарэчы, госця паказу Ніка адзначыла, што яна насамрэч не гатовая адразу дзяліцца думкамі пра ўбачанае – ёй патрабуецца час на асэнсаванне:

– Тут і такі жаль, і такія сентыменты ад усяго пабачанага. І гэты жудасны боль. Таму мне падаецца, што яшчэ тыдзень і я дзесьці буду пераварваць гэта ўсё, каб яно ўклалася ў галаве, і ў эмоцыях, і ў душы.

Адметна, што карціна  “Motherland” (“Радзіма”) атрымала гран-пры на адным з найбуйнейшых кінафестываляў дакументальнага кіно – CPH:DOX у Даніі. Гэтым жа разам паказ адбыўся ў рамках Фэсту незалежнай беларускай культуры.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя