Ва Уроцлаў рэгулярна працягвае збірацца размоўны клуб беларускай мовы “РазМова”.

Сустрэчы прызначаны як для тых, хто на добрым узроўні валодае роднай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае свой шлях, – распавяла адна з арганізатараў, спадарыня Святлана:
– Зразумела, што мэта – гаварыць па-беларуску. Наша галоўная мэта. Даволі часта можна пачуць, у той жа Беларусі: ну можа я гаварыў бы, але няма з кім, няма нейкага асяроддзя, і яно так і завісае. Але тут мы зрабілі гэтае асяроддзе. Калі ты хочаш атрымаць навык гаварыць па-беларуску, то можна прыйсці і з іншымі наведнікамі гаварыць па-беларуску.
Як падагульніла суразмоўца, “РазМова” – сустрэчы з мэтай практыкі размоўнай мовы. У параўнанні да курсаў “Мова-Нанова” тут няма афіцыйнай часткі з вывучэннем граматыкі і запрашэнняў адмысловых гасцей.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





