BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Уроцлаве запрашаюць на беларускія танцы

Як дзяцей, так і дарослых запрашаюць ва Уроцлаве, каб разам патанчыць пераважна беларускія танцы.

У бліжэйшыя тыдні, а таксама ў зімовы перыяд сустрэчы будуць адбывацца раз на тыдзень. Заняткі адбудуцца ў закрытым памяшканні. Запрашаюцца як дзеці, так і дарослыя, — адзначыла адна з галоўных арганізатараў спадарыня Ганна:

– Беларускія танцы вядомыя ва Уроцлаве ўжо чатыры гады. Ужо ідзе пяты год, калі беларусы, палякі і шмат іншых гасцей танчаць з намі беларускія танцы. Сустракаемся мы цяпер часцей – ад нядзелі сустрэчы будуць адбывацца кожны тыдзень, сустрэчы з варштатам і танцамі, як заўжды гэта было. Тры тыдні – гэта дакладна. А затым будзем глядзець, як сустракацца падчас посту.

Знайсці дакладнае месца і час правядзення бліжэйшых сустрэчаў можна праз суполку ў фэйсбук Беларускiя традыцыйныя танцы ва Уроцлаве / Białoruskie tańce ludowe we Wro.

Беларускае Радыё Рацыя