Беларусы Уроцлава зладзяць імпрэзу да Ночы нерасстраляных паэтаў. Падзея адбудзецца ў сераду, 29 кастрычніка.

“Плануецца, што акцыя стане міжнароднай”, – распавяла яе суарганізатарка Наталля Хацько.
– Мы памятаем, што адбылося ў 30-ыя гады ў Беларусі. Мы памятаем гэтых людзей, якія паднімалі вельмі важныя, але часам вельмі простыя тэмы. Былі рэпрэсаваныя. Мы адчуваем сувязь з тым часам. Прыйдуць украінцы, прыйдуць палякі чытаць вершы. Бо ў кожнага з нас у гісторыі ёсць такія моманты, пра якія мы хочам нагадаць усім. Але нагадаць дзеля чаго? Дзеля таго, каб гэтага не было ў сённяшнія часы, каб не паўтаралася гісторыя.
Наталля Хацько адзначае, што суполка Беларусаў Уроцлава ладзіць падобную падзею штогод.
Беларускае Радыё Рацыя






