У Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры Прасвятой Багародзіцы ў гонар Хрышчэння Гасподняга прайшла святочная Літургія з асвячэннем вады.

Сярод наведвальнікаў набажэнства прысутнічаў і дэпутат Сейміку Падляшскага ваяводства Славамір Назарук:
–Хрышчэнне Гасподняе – гэта адно з 12 найважнейшых святаў у Праваслаўнай Царкве. І ў кожным прыходзе гэта самае важнае свята. Ці ў Супраслі, ці ў царкве Свяціцеля Мікалая ў Беластоку, ці ў іншых цэрквах – гэта самае важнае свята. Асвячаем ваду. Тут ёсць рака Супрасль. Быў хрэсны ход на раку, асвяцілі ваду ў рацэ, выпусцілі белага голуба.
Урачыстасці завяршыліся асвячэннем ракі Супрасль-Іярдан. Ахвочыя зладзілі акунанні наўпрост у раку. Адпаведна святары з манастыра распачалі пастырскія візіты па ваколіцах Супрасля, якія будуць доўжыцца да канца студзеня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:















Беларускае Радыё Рацыя