BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Кабанчук: Украіна ўважліва сочыць за падтрымкай РБ Расеі

У рэгіёне парушаныя эканамічныя, сацыяльныя і культурніцкія сувязі. Бо Беларусь надалей рознымі шляхамі працягвае падтрымку расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны.

Уплыў на беларускую дзяржаву амаль чатырох гадоў вайны пракаментаваў прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, былы намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук:

– Літаральна пару тыдняў назад была заява ўкраінскага прэзідэнта пра тое, што ва Украіне ёсць інфармацыя як дапамагаюць з наводкай “шахедаў” і ракет па цэлах у сярэдзіне Украіны. І дапамагаюць з беларускага боку. Фактычна гэта было папярэджанне. Мы ведаем, што ўкраінскі бок вельмі сур’ёзна ставіцца да інфармацыі пра размяшчэнне расейскага вайсковага кантынгенту на тэрыторыі Беларусі, пра аднаўленне вайсковых аб’ектаў і стварэнне новых.

Па стане на 27 студзеня 2026 года поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 1434 дні. Расейская агрэсія ў дачыненні да ўкраінскай дзяржавы пачалася 24 лютага 2022 года ці амаль што чатыры гады таму.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя