BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Беларусы мусяць дапамагаць адзін аднаму

Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка выказаў меркаванне пра тое, што варта рабіць беларусам у эміграцыі:

– Мне здаецца, можа справа не столькі да бізнес-асацыяцыі, а хутчэй да дыяспаральных структур, да такіх структур, як Беларускі дом у Варшаве ці Цэнтр беларускай салідарнасці. Згадваючы называю структуры, якія ёсць у Польшчы, можна назваць падобныя структуры і ў іншых краінах.

Па словах аналітыка, беларусы мусяць дапамагаць адзін аднаму:

– Такія арганізацыі ёсць, дзе ёсць беларусы, можа не настолькі вядомыя, не настолькі развітыя, якія дапамагаюць з прававымі пытаннямі, з інтэграцыяй, з моўнымі курсамі. Добра было б, каб беларусы самаарганізоўваліся і стваралі НДА ў іншых краінах. Ніхто ж не прыйдзе і для нас гэта не зробіць. Трэба самім гэта рабіць, каб нам лепей жылося.

Беларусамі ў Еўропе створана “Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой”, а ў Грузіі, куды пасля падзей 2020 году з’ехала вялікая колькасць прадпрымальнікаў, амаль паўтара гада таму была створана “Беларуская бізнес-асацыяцыя”.

Беларускае Радыё Рацыя