Ваяводская Управа прадставіла праект бюджэту на 2025 год.

Фінансавы план прадугледжвае даходы больш за 1,8 мільярда злотых і выдаткі амаль 1,95 мільярда злотых. Дэфіцыт у 140 мільёнаў злотых плануюць пакрыць праз еўрапейскія сродкі. Фонд падтрымкі гмін і паветаў застаецца з сумай 10 мільёнаў злотых. Сярод іншага выдаткі на сферу культуры Падляшша агучыў сябра Управы Яцэк Пярунэк:
– 189 мільёнаў у бюджэце на 2025 год. Калі казаць пра структуры культуры, якія мы фінансуем, бо мы маем найбольшую колькасць адзінак культуры з усіх урадаў ваяводскіх у краіне. 20 адзінак – 12 самастойных, 9 філіялаў Падляшскага музея. Выдаткі на ўтрыманне усіх гэтых структур – уласна і ёсць гэтая сума.
Паводле праекта бюджэту на 2025 год той жа Цэнтр беларускай культуры атрымае на дзейнасць 2 300 000 злотых. Значная частка грошай будзе накіравана на ахову помнікаў – 9,4 мільёна злотых. 3 мільёны злотых выдзелена на пачатак будаўніцтва мемарыяльнага музея бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах. Першае чытанне праекта бюджэту адбудзецца 26 лістапада.
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя