BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ваяводскі Сеймік запрашае жыхароў да абмеркавання лёсу Белавежскай Пушчы

У Беластоку прайшоў прэс-брыфінг, дзе былі праанансаваныя тэмы чарговай сесіі Ваяводскага Сейміка, які распачне працуе на наступным тыдні пасля летняга перапынку.

У цэнтры ўвагі будучага паседжання – абмеркаванне запланаваных і рэалізаваных інвестыцый і дзейнасці ў Белавежскай Пушчы, як аб’екце Сусветнай спадчыны. Кажа старшыня Сейміка Цэзары Цеслюкоўскі:

-Мы запрасілі доктара Рэнату Кшысцяк-Касіньску, каб яна прэзентаваала пазіцыю Міністэрства клімату па будучыні Белавежскай пушчы ў кантэксце чаканняў, вынікаючых з прапаноў ЕЗ, а таксама нашай палітыкі, звязанай са зменай клімату.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым запэўніў, што трымае на кантролі і пытанне негатыўнага ўплыву буфернай зоны ў Белавежы:

-Адной з галоўных спраў маршалка ваяводства ёсць данесці Варшаве, што памежная зона з’яўляецца бяспечнай, але сітуацыя ўплывае на ўсё нашае ваяводства, на цэлы рэгіён, маюцца на ўвазе нашыя бізнесоўцы, а таксама ўся нашая турыстычная сфера.

Адкрытае паседжанне  Ваяводскага Сейміка распачнецца ў аўторак, 24-га верасня, а 12-й гадзіне. Жыхары Падляшша запрашаюцца на Сеймік і на ўдзел у абмеркаванні далейшага лёсу ахоўных зон Белавежскай Пушчы.

Адрас: salą Sejmiku, s. 115, 1 p., ul . Wyszyńskiego 1, urząd marszałkowski.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя