BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна будзе працягвацца, пакуль ХАМАС не знішчаць?

Утрыманне закладнікаў і спроба іх абмену – гэта самы сапраўдны гандаль людзьмі. Вайна будзе працягвацца да таго часу, пакуль ХАМАС не будзе знішчаны, кажа грамадзянін Ізраілю, які 30 гадоў жыў у Беларусі Леанід Берэсціжэўскі:

– Увогуле з тэрарыстамі ніякія перамовы не вядуцца, паводле правіл ізраільскіх вайскоўцаў. У гэтым выпадку сітуацыя такая, што мы вымушаныя ісці на перамовы. ХАМАС гранулюецца, яны хочуць выгандлеваць для сябе яшчэ лішнія грошы, а таксама для іх так званых саюзнікаў. Яны хочуць выйграць час, каб неяк там пераўзброіцца. Ідзе гандаль, на жаль гандаль людзьмі.

Палесціна-ізраільскі канфлікт пачаўся 7-га кастрычніка мінулага года з тэракта, які ўчыніў ХАМАС на мяжы Сектары Газа і Ізраілю. У палон было ўзята 250 ізраільскіх закладнікаў, пры гэтым на сённяшні дзень вызвалена з іх была толькі меншая частка.

Беларускае Радыё Рацыя