Сучасныя ваенныя канфлікты нясуць не толькі гуманітарныя і эканамічныя страты, але і сур’ёзныя наступствы для навакольнага асяроддзя. Пажары на нафтабазах, выбухі і разбурэнне прамысловых аб’ектаў прыводзяць да выкідаў вялікай колькасці шкодных рэчываў у атмасферу, ваду і глебу.

Паводле эксперта альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслава Шумака, непасрэдных экалагічных наступстваў ад вайны ва Украіне або на Блізкім Усходзе для Падляшша чакаць не варта. Аднак гэта не азначае, што рэгіён можа ігнараваць праблему змянення клімату:
– На тэрыторыю Падляшша паветраныя патокі з Блізкага Усходу, канешне, не дойдуць. Падляшша больш звязана з пераносам з Атлантыкі, прарываюцца арктычныя паветраныя масы. А калі з поўдня ідуць, то яны хутчэй з Паўночнай Афрыкі, хутчэй сюды даляціць пыл і пясок з пустыні Сахара, чым з Персідскай затокі. Усё ж такі тое ўздзеянне больш рэгіянальнае, і тэрыторыі, якія церпяць ад тых пажараў, гэта як раз тэрыторыі Цэнтральнай Азіі, а не Еўропы.
Эксперты нагадваюць: нават калі асобныя рэгіёны не адчуваюць непасрэдных наступстваў ваенных канфліктаў, глабальныя кліматычныя працэсы закранаюць усю планету. Таму мясцовыя ініцыятывы — ад энергазберажэння да зніжэння выкідаў — застаюцца важнай часткай агульнай барацьбы са змяненнем клімату.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






