У Харкаве ў выніку варожага абстрэлу мінулым вечарам пацярпелі 22 чалавекі. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Украіны. Расейская армія нанесла ўдары па горадзе не менш чым 6 ракетамі С-300. Пашкоджаныя 12 жылых шматкватэрных і 13 прыватных дамоў, шпіталі, будынак гатэлю, дзіцячы садок, гандлёвыя памяшканні, газаправод і аўтамабілі.
У Кіеве колькасць ахвяраў пятнічнага абстрэлу вырасла да 23. Цяпер прыходзяць паведамленні пра выбухі ў Крывым Розе. Жыхароў Крапіўніцкага заклікалі прайсці ў сховішчы.