BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: Страты расейскага войска працягваюць імкліва расці

Страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнай агрэсіі набліжаюцца да 624 тысяч. За суткі паказчык вырас на 1270. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны.

Тым часам, Вялікабрытанія падоўжыла праграму навучання ўкраінскіх вайскоўцаў да канца 2025 года. Навучанне ў рамках курсу прайшлі больш за 45 тысяч чалавек.