BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валанцёрам, якія дастаўляюць аўто ваярам, патрэбная дапамога

Беларускія валанцёры з Беластоку, што дапамагаюць ваярам ва Украіне, патрапілі ў аварыю і цяпер ім самім патрэбная дапамога.

Пра тое, як здарылася аварыя, распавядае адна з валанцёрак Марына Кіявец:

– Дарога была нібы шкло. Раніца. Вельмі слізка. І так сталася, што машыну панесла. Не справіліся з кіраваннем. Машына не рэагавала ні на тормаз, ні на што. Адразу скажу, што ехалі не хутка. Гэта быў населены пункт, і хуткасць была можа каля 40 кіламетраў.

Марына падрабязна паведамляе, на што зараз патрэбныя грошы:

– Пасля аварыі выклікалі эвакуатар для таго, каб перавезці машыну праз мяжу, таму што ў тэхнічным стане яна не прайшла б мяжу. Эвакуатарам яе завезлі ў Львоў. Зараз яна ў Львове знаходзіцца. Кошты на тое, каб яе адрамантаваць калі 1400 – 1500 еўра. Але гэта прыкладная сума, таму што ўсе залежыць ад кошту запчастак.

РР: Я так разумею, што грошы трэба сабраць як мага хутчэй.

– Так, канешне. Чым хутчэй гэта ўсё збярэцца, тым хутчэй аўтамабіль адрэмантуем, і тады ён трапіць да ваяроў.

Грошы на рамонт аўтамабіля можна пералічыць як на украінскі рахунак, а таксама можна дапамагчы праз польскі сайт Zrzutka.pl.

Беларускае Радыё Рацыя