BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валанцёры і мясцовыя жыхары прыбралі могілкі ў Дубінах

Больш за 20 валанцёраў з рэгіёна і мясцовых жыхароў сабраліся на старажытных праваслаўных могілках у Дубінах, каб працягнуць працу па іх ачышчэнні.

Могілкі ў Дубінах
Могілкі ў Дубінах

Разам з імі арганізатарка работ, войт гміны Гайнаўка Люцына Грыгарук-Смактуновіч адзначыла важнасць такіх работ:

– Людзі прыйшлі і дапамаглі нам скончыць. Гэта як мёд на сэрцы, калі парадак на могілках. І тут можна згадаць гісторыю, паглядзеўшы на могілкі. Людзі могуць знайсці тут сваіх родных. Я не баюся могілак, бо тут ляжаць нашы продкі.

Стары некропаль, дзе спачываюць продкі жыхароў вёскі і наваколля, доўгі час заставаўся занядбаным. Дзякуючы супольнай працы ўдзельнікаў прыборкі ўжо многія крыжы і надмагіллі ачышчаны ад хмызняку і травы. Сярод помнікаў —магілы ўдзельнікаў Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) — салдат і афіцэраў, якія пасля 1920 года апынуліся ў  Гайнаўцы, дзе шукалі працу на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя