BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валер Мацкевіч: Беларускія палітвязні пакінулі краіну ў рамках прымусовай дэпартацыі

На беларуска-літоўскай мяжы адбываецца сустрэча вызваленых палітвязняў. Іх сустракаюць журналісты, актывісты і палітыкі, а пасля дастаўляюць ад мяжы ў Вільню на дыпламатычных аўтамабілях з чырвонымі нумарамі.

Валер Мацкевіч

Кажа кіраўнік апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета і лідар блоку КР «Еўрапейскі выбар» Валер Мацкевіч:

– Знаходзіцца практычна на мяжы Вольга Зазулінская, нашая прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы. Яна зараз займаецца тым, каб палітвязні, якія перасякаюць мяжу, каб у іх была магчымасць задаволіць нейкія свае першыя патрэбы – медычныя, адаптацыя. Фактычна гэта не вызваленне – гэта прымусовая дэпартацыя.

Адпаведна Мацкевіч выказаў падзяку для ЗША ад імя беларускіх дэмакратычных сіл:

– Безумоўна мы вельмі ўдзячныя за намаганні і прэзітэнта ЗША Дональта Трампа, і спадара Коўла, і спадара Сміта за эфектыўныя намаганні і за тое, што былі пачутыя пэўныя і нашыя намаганні і кансультацыі.

Мацкевіч таксама адзначае, што некаторыя вызваленыя, як Мікалай Статкевіч, адмаўляюцца пакідаць Беларусь, нават калі атрымалі магчымасць выйсці з турмы. Ён называе гэта прэцэдэнтам для рэжыму, і ў Менску цяпер разважаюць, якія крокі рабіць у падобных сітуацыях.

Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя