Імпрэза “Варажбітныя практыкі для дарослых дзяўчынак”, прымеркаваная да Каляд, адбылася ў Варшаве.

Яе правяла беларуская паэтка і НЛП-трэнерка Дыяна Балыка. “Вельмі важна практыкаваць свае думкі і мары – тады яны будуць спраўджвацца”, – распавяла вядучая.
– Як ты раніцай устаеш і чысціш зубы, як ты п’еш ваду на галодны страўнік. А калі вы яшчэ не п’яце ваду на галодны страўнік, то прапаную вам гэта рабіць. Тое самае трэба рабіць з марамі. Я ў сваёй стужцы на “Фэйсбуку” бачу шмат пастоў пра тое, што людзям вельмі цяжка планаваць жыццё, бо яны не ведаюць, дзе ў наступным годзе, нават месяцы, яны будуць жыць. Яны ўспрымаюць жыццё як нешта часовае. А жыццё, безумоўна, часовае, але ж не рэпетыцыя, жыццё заўсёды прэм’ера.
Падзея адбылася ў варшаўскай кавярні “Wine&Coffee CONNECT”. Сярод гасцей былі і вядомыя культурныя і палітычна-грамадскія дзеячкі. Падчас вечару яны паслухалі кароткі выступ Дыяны Балыка, атрымалі прэзенты і індывідуальна-варажбітныя парады на 2025 год.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:














Беларускае Радыё Рацыя






