Ініцыятыва “Чытанкі”, якая функцыянуе ў Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе, адзначыла сваё 3-годдзе.

Дзякуючы гэтай актыўнасці, кожны ахвочы можа пад кіраўніцтвам выкладчыкаў пачытаць польскія кніжкі, тым самым удасканаліць веданне мовы.
Распавядаюць прадстаўніцы праекту, філолагі фундацыі Czytam z Tobą Магдалена Маёс і Барбара Ляскоўска:
– Гэтыя кнігі адмыслова намі выбраны. Яны маюць змест, сюжэт, прыгожыя вобразы. Кожная асоба, пасля двух гадзін чытання, спадзяюся, мусіць выйсці і сказаць, што яна тут адпачыла. Не было тут нейкай цяжкай працы, гэта быў вось такі адпачынак.
– У выніку – прыемнасць аб’яднана з набыццём ведаў. Гэтыя дзве рэчы ў адным.
Цалкам матэрыял:
На 3-годдзі ініцыятывы госці падзеі паўдзельнічалі ў кніжнай латарэі, праверылі падчас віктарыны “Польскія прымаўкі” свае веды і інтуіцыю, а таксама паслухалі музычныя выступы беларускіх артыстаў.














Беларускае Радыё Рацыя






