У Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе прайшла ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню».

Удзельнікам падзеі была прапанаваная вялікая праграма, на завяршэнне якой чакала закрытая сустрэча з рэжысёрам і журналістам Андрэем Гнётам. Ён і мадэратарка актыўнасці Алёна Панамарова распавялі пра вечар:
– Ад 17-й гадзіны да 19-й адбывалася першая частка падзеі. Гэтае мерапрыемства было адкрытае. Мы пісалі лісты палітвязням. Можна было з’есці дранікаў, выпіць ліманаду. Можна было атрымаць карціну, або астрапрагноз ад нашых валанцёраў. Гэта ўсё можна зрабіць за данат. А 20-й гадзіне адбылася закрытая размова з Андрэем.
Андрэй Гнёт: Я хачу падзяліцца сваім уласным досведам, бо гэта адмысловы досвед, за які было вельмі дорага заплачана. Таксама я хачу падзяліцца тым, што адчуваюць людзі, якія сядзяць за кратамі і атрымліваюць лісты, ці не атрымліваюць лісты. І што гэта значыць.
Падзея была прымеркаваная да Дня салідарнасці з палітвязнямі.
Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя