BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Варшаву і Гданьск назвалі найбольш уразлівымі ў выпадку вайны

Банк нацыянальнага гаспадарства Польшчы апублікаваў справаздачу аб устойлівасці гарадоў да крызісаў, у тым ліку магчымых ваенных пагроз.

Гданьск
Гданьск

Аналіз улічваў стыхійныя бедствы, медыцынскія, гуманітарныя і ваенныя рызыкі, а таксама здольнасць уладаў рыхтавацца, рэагаваць і аднаўляцца. Найбольш падрыхтаванымі да надзвычайных сітуацый прызнаны Кракаў, Познань, Уроцлаў, Катовіцы і Жэшув — дзякуючы развітай інфраструктуры і доступу да ключавых службаў.

Найбольш уразлівымі ў выпадку вайны называюць  Варшаву і Гданьск, а таксама населеныя пункты Сувалкскага калідора з-за блізкасці да межаў з Расеяй і Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя