BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Варта Святла”: беларусы Вільні адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Беларусы Вільні адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі акцыяй “Варта Святла” каля будынка амбасады Беларусі ў Літве. У гэты дзень, 21 траўня, у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі загінуў Вітольд Ашурак. Яго смерць стала сімвалам жорсткасці і бесчалавечнасці сістэмы, якая знішчае нязгодных.

Паводле ўдзельнікаў акцыі, яны прыйшлі сюды, каб выказаць падтрымку тым, хто цяпер за кратамі, паказаць, што яны не забываюцца на гвалт лукашэнкаўскага рэжыму і не здаюцца.

Кажуць былыя палітвязні:

– Я прыйшоў падтрымаць гэтую акцыю і нагадаць яшчэ раз, што палітвязні ёсць, іх кожны раз закрываюць і па памілаванні выпускаюць. Выпускаюць – гэта мы бачым, але мы не так добра бачым, колькі садзяць кожны дзень. І не пра ўсіх мы можам ведаць.

Улады паказалі сваю жорсткасць, крыважэрнасць. Хацелася б пабачыць штосьці чалавечае, што ў іх ёсць. Людзі гінуць, таму што ім не аказваецца належная медыцынская дапамога.

Паводле арганізатаркі акцыі “Варта Святла” і кіраўніцы валанцёрскай арганізацыі “Дапамога” Наталлі Калегавай, варта быць салідарнымі і падтрымліваць адно аднаго:

Вось гэта “Варта Святла”, і я яе трымаю разам з іншымі людзьмі. Самае галоўнае – гэта салідарнасць і дапамога адзін адному. Іншых варыянтаў няма. Кожны вечар запальваем “Агонь Святла” і мы заяўляем, што мы з боку святла, што мы помнім і ведаем. Мы хочам, каб гэтых партрэтаў было як мага менш, каб як мага больш людзей выйшла на волю.

 “Варта Святла” была створана ля амбасады Беларусі,  каб ушаноўваць памяць загінулых і нагадваць прыслужнікам рэжыму, што злачынствы не застануцца без пакарання, і расплата непазбежная. Зараз там больш за 70 партрэтаў беларусаў, да смерці якіх спрычыніўся рэжым Лукашэнкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя