18 снежня 2025 года ў Беластоцкім медыяхабе адбылася першая адкрытая сустрэча Клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863.
Удзельнікі абмяркоўвалі небяспечныя і паказальныя паралелі паміж паўстаннем 1863 года і падзеямі 2020-га ў Беларусі. Адным з ключавых пунктаў дыскусіі стала адкрыццё магілы паўстанцаў на гары Гедыміна ў Вільні, якое актуалізавала пытанні гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці.

Пра сустрэчу распавёў заснавальнік клуба Invictus 1863 Васіль Калач:
-Мы плануем яшчэ чатыры сустрэчы, гэтая была агульнага плану. Мы абмяркоўвалі Паўстанне 1863 года, як фактычна пачатак беларускай нацыянальнай свядомасці. Як усе мы ведаем, усё пачалося з Каліноўскага, як тады, так і цяпер – менавіта нашая беларускасць.
Па словах Васіля Калача, рэканструктары чакаюць новых сяброў у Клуб:
-Мы заўсёды вельмі радыя новым сябрам нашага Клубу. Калі ёсць зацікаўленасць, калі ласка, запрашаем!
Наступная адкрытая сустрэча адзінага ў свеце Беларускага клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 адбудзецца ў Беластоку ўжо 21 снежня 2025 году.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя






