Новы год — новыя шляхі, новыя бітвы і новыя строі, і 2026-ты для адзінага на Беласточчыне Клуба гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863» абяцае быць асабліва насычаным.
Фэсты, гістарычныя рэканструкцыі, жывыя ўрокі мінулага і сустрэчы, дзе гісторыя выходзіць з падручнікаў проста на вуліцы — усё гэта ўжо ў планах клуба.

Дзе ў найбліжэйшыя месяцы можна будзе пабачыць паўстанцаў Каліноўскага? Пра тое, што будзе адбывацца ўжо ў бліжэйшыя дні, кажа прадстаўнік клубу Invictus 1863 Васіль Калач:
-Гэта выезд на зімнік для беларускіх дзетак з такой інтэрактыўнай гістарычнай лекцыяй пра Паўстанне з паказамі зброі, адзення, побытавых рэчаў. Нават у гэтым годзе з паказам баявога мастацтва.

Калач упэўнены, што шмат каму будзе цікава, дзе клуб сустрэне дату пачатку паўстання ў Каралеўстве Польскім:
-Ушанаванне памяці ў сам дзень выбуху Паўстання ў Каралеўстве Польскім. Мы прымаем удзел ва ўшанаванні памяці ў Харошчы. Пачынацца ўсё гэта будзе са святой Імшы ў касцёле. І пазней мы, як ганаровая варта, удзельнічаем у самім мерапрыемстве на месцы памяці паўстанцаў.
У клубе Invictus 1863 прымаюць удзел каля дзясятка беларусаў і беларусак, якія апынуліся ў Польшы пасля падзеяў 2020 году і гэты клуб – адзіны сярод беларускіх рэканструктарскіх клубаў, які займаецца тэмай Паўстання 1863-64 гг.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя






