BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Васіль Навумаў: Беларуская дыяспара ў часы вайны застаецца незгуртаванай

У Варшаве прайшла канферэнцыя «Беларуская дыяспара ў часы вайны: сеткі, наратывы і дэмакратычныя будучыні», прысвечаная трансфармацыі беларускай дыяспары і яе ролі ў міжнародным кантэксце пасля 2020 года і на фоне расейскай вайны супраць Украіны.

На канферэнцыі былі прадстаўлены асноўныя вынікі даследавання, якое рэалізаваў д-р Васіль Навумаў (Універсітэт Зігена) у супрацоўніцтве з Еўрапейскай Радай па міжнародных адносінах (ECFR).

Як адзначае сам Васіль Навумаў:

– Беларускае дыяспара разрозненая. Існуе шмат невялікіх супольнасцяў, якія кепска ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Наладжванне нетворкінга з’яўляецца першаснай задачай на гэтым этапе. Беларусы, якія прыехалі, яны павінны ўжо прайсці працэсы выжывання і гатовыя да большага супрацоўніцтва. Але пакуль, на жаль, гэтага не адбываецца.

Мерапрыемства стала часткай праекта «Партрэт беларусаў у выгнанні і роля Беларусі ў расейскай вайне супраць Украіны». Паводле слоў Навумава, вынікі даследавання будуць перададзены кіраўнічым органам Еўрапейскага Звязу для лепшага разумення стану беларускіх дыяспар, асабліва ў Польшчы і Літве.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Васіля Навумава.