BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Васіль Плешкуноў: Я ўпэўнены, што акцыі не спыняцца

Заснавальніца каналу “Акцый Беларусаў у Варшаве” ў Telegram і акаўнтаў у TikTok і Instagram Юлія Сліўко спыніла працу гэтых рэсурсаў. Аднак цяперашні суарганізатар нядзельных беларускіх мітынгаў Васіль Плешкуноў ужо стварыў новы акаўнт.

Васіль Плешкуноў

“Нашыя акцыі таксама будуць працягваецца, таму што гэта важна для беларусаў”, – патлумачыў актывіст.

-Акцыі беларусаў Варшавы як былі, так і будуць. За тыя пяць год, што акцыі тут адбываюцца, змянілася ўжо шмат людзей, якія гэтыя акцыі рыхтавалі і праводзілі. Я не магу сказаць, што я не сыду, здарыцца можа рознае. Але я  ўпэўнены ў тым, што акцыі не спыняцца.

Традыцыйна акцыі беларусаў ладзяцца кожную нядзелю каля помніка Мікалаю Каперніку. Пачатак у 14:00.

Новы адрас Telegram-каналу: @akciibelarusaywarszawy.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя