
Беларусы Варшавы правялі традыцыйную нядзельную акцыю каля помніку Каперніку.
“Гэтым разам мы закранулі некалькі тэм”, – распавёў суарганізатар падзеі Васіль Плешкуноў:
– У гэтым годзе адбылося чатыры хвалі амністыі, на волю выйшла 115 чалавек і рэжым патрабуе ад Захаду падзякі за сваю літасць. 3-га кастрычніка Лукашэнка павіншаваў нямецкі народ з Днём адзінства. А Васкрасенскі тэлефануе, каб сам насам давесці некаторыя думкі. “Мы чакалі плюшкі, а плюшак няма, таму вызвалення больш не будзе. А на гэтым тыдні Лукашэнка прапанаваў паставіць помнік карове, бо карова выкарміла партызан.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таксама на акцыі выступілі лідар Руху Саліднасці Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша і іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя