“Васьміног” запускае адукацыйны відэапраект для падлеткаў. Пачалі з ажыўлення Каліноўскага.

У межах адукацыйнага праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” падрыхтаваная серыя адукацыйных відэа для падлеткаў, дзе факты па гісторыі і культуры Беларусі пададзеныя не так, як у школе. Але ролікі будуць цікавыя не толькі школьнікаў.
Прыадкрыем таямніцу: першая праграма будзе прысвечаная асобе Кастуся Каліноўскага: “Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”.
Аўтары паспрабавалі рэканструяваць падзеі мінуўшчыны з дапамогай штучнага інтэлекту. Глядзіце тызер першага выпуску!
“Мы рыхтуем падарунак з нагоды новага навучальнага года – серыю адукацыйных відэа для падлеткаў і ўсіх тых, хто пачынае цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі (зайздросцім! Перад вамі столькі дзівоснага!). Цыкл называецца “Пра гэта вам не раскажуць у школе”. І мы са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь. Першая праграма прысвечаная асобе Кастуся Каліноўскага. “Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”: “Каб не тое паўстанне, магчыма, не было б на мапе такой краіны, як Беларусь”. За 10 хвілінаў тлумачым, што там адбывалася, і чаму гэта ўвогуле для нас усіх важна”, – анансуюць першы выпуск праграмы “Пра гэта не раскажуць у школе” стваральнікі.
Над выпускам пра Кастуся Каліноўскага працавалі: Кацярына Барушка, Яўген Шапчыц, Юрый Куўшынаў, AI-director Ілля Бажко.Поўная версія першай серыі адукацыйнага спецпраекту “Пра гэта не раскажуць у школе” запланаваная на вечар 16 верасня. Сачыць за аднаўленнямі можна ў сацсетках “Васьмінога”:
https://t.me/vasminoh_adukacyja
https://www.facebook.com/vasminoh
https://www.instagram.com/vasminoh/
https://www.youtube.com/@VasminohProject
Усяго запланавана 15 выпускаў адукацыйнага серыялу. Кожны з матэрыялаў будзе прысвечаны такім з’явам беларускай культуры, як кінематограф, фатаграфія, цэнзураваная літаратура – усё тое, пра што не распавядаюць у беларускай школе.






