BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Важны дыялог: вынікі сустрэчы падляшскага ваяводы з нацыянальнымі меншасцямі

У Калоннай зале Падляшскай ваяводскай управы адбылася важная сустрэча, прымеркаваная да 20-годдзя прыняцця Закона «Аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове». У ходзе мерапрыемства абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з жыццём нацыянальных і этнічных меншасцяў ваяводства.

Кажуць удзельнікі сустрэчы, у тым ліку Славамір Іванюк і Яўген Чыквін:

-Трэба нам гаварыць пра гэта і можа штосьці атрымаецца. Можа не ўсё, пра што думаем, але без гэтага ўвогуле не будзем мець шанцаў. Іншая справа, што мы не маем асяроддзя беларускага, што мы нават не ў стане выпрацаваць супольна – арганізацыі, дзеячы – у межах Падляшскага ваяводства. Мы, беларусы, перажываем катастрофу, бо так хутка змяншаецца лічба беларусаў.

-Нашыя пастулаты – праблемы ў ліцэях з навучаннем беларускай мовы. Трэба сустракацца ў кампетэнтнай групе.

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі адзначыў, што пастаянны дыялог і пісьмовыя звароты важныя для вырашэння пытанняў беларускай супольнасці і іншых меншасцяў рэгіёна:

-Дыялог – гэта заўсёды размова. З гэтай размовы заўсёдыёсць ёсць нейкі вынік. Калі з’явіцца пэўнае вырашэнне і прапановы, то маім абавязкам, як ваяводы, ёсць перадча іх далей ў міністэрствы.

Арганізатары выказалі падзяку ўсім удзельнікам за актыўны ўдзел і канструктыўныя прапановы, накіраваныя на падтрымку і развіццё культурнай разнастайнасці рэгіёна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя