У сераду, 3 красавіка, у прасторы «Робім разам» — вечар памяці мастака Алеся Пушкіна, забітага ў беларускай турме.
Дата: 3 красавіка. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: прастора «Робім разам», pl. Konstytucji, 6, Варшава.
Вядучая сустрэчы — пісьменніца Святлана Курс. А гасцямі і суразмоўцамі будуць сябры і знаёмыя спадара Алеся.
Спадар Алесь быў мастаком, перформансерам, які ўсё жыццё змагаўся супраць дыктатуры.
Калі вы ведалі спадара Алеся асабіста, прыходзьце падзяліцца сваімі ўспамінамі. І калі хочаце пачуць гісторыі пра чалавека-мастацтва, чалавека-нязломнасць, прыходзьце.
Уваход вольны.
Арганізатары