BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Імпрэза памяці Ларысы Геніюш у Вільні

У нядзелю, 7 красавіка, беларускі прыход Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве запрашае на памінальную малітву і паэтычную імпрэзу да гадавіны спачыну Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. 

41 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь.

Але і сёння для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш ёсць найнебяспечнейшым ворагам, як сведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.

Усе, хто шануе жыццёвы чын і творчасць нашай выбітнай паэткі, запашаюцца памаліцца разам, а пасля ўзгадаць яе вершы за гарбатай. Даведайцеся пра акалічнасці пакручастага лёсу Ларысы Антонаўны, ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.

Дата: 7 красавіка. Час: 11.00. Месца: Праваслаўная царква Канстантынопальскага Патрыярхату, Bokšto g. 4, Вільня.

Можна прыходзіць раней на беларускамоўную літургію, якая распачынаецца ў 10-00.

Арганізатары