BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечар салідарнасці з Паўлам Севярынцам у Варшаве

У аўторак, 11 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца вечар салідарнасці з Паўлам Севярынцам.

Дата: 11 чэрвеня. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава.

 Спадара Паўла арыштавалі 7 чэрвеня 2020. 

Праз год, 25 траўня, суддзя Магілёўскага абласнога суду Ірына Ланчава асудзіла Паўла Севярынца да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

На тым жа судзілішчы, якое праходзіла ў закрытым рэжыме, актывісты Яўген Афнагель і Андрэй Войніч атрымалі 7 гадоў пазбаўлення волі, Павел Юхневіч, Дзмітрый Казлоў і Максім Вінярскі — да 5 гадоў, Ірына Шчасная — 4 гадоў калоніі. 

У вечарыне ўдзельнічаюць сябры Паўла і паплечнікі па БХД Яўген Дудкін і Таццяна МалашчанкаВячаслаў Сіўчык з руху салідарнасці «Разам», журналісткі Любоў Лунёва і Галіна Абакунчык

Будуць прачытаныя лісты з-за кратаў Міколы Статкевіча, Максіма Вінярскага, вершы Андрэя Войніча. 

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кнігі і карціны спадара Паўла, скласці данаты на іх перавыданне. 

Уваход вольны.

Арганізатары