BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечарына памяці беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага ў Вільні

Сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў «Белага Легіёну», камандзіра падраздзялення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Міраслава «Мыша» Лазоўскага, які 16.05.2023 гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце (Украіна).

Дата: 16 траўня. Час: 17:30 (час мясцовы). Месца: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі).

У праграме:

— успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў;

— расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава;

— любімыя песні Міраслава ад барда Змітра Бартосіка;

— выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler.

Арганізатары