14 траўня ў Witrynie Domu Wschodniego Варшавы прайшла вечарына памяці беларускага журналіста, музычнага крытыка, пісьменніка, паэта, стваральніка першага Беларускага рок-клуба «Няміга» Вітаўта Мартыненкі. А таксама прэзентацыя яго кнігі-фотаальбома «Прадмовы і Пасьляслоўі».

“Мартыненка варты, каб яго ўшанаваць, і Беларусь таго вартая“, – кажа арганізатар вечарыны, выдавец і карэктар кнігі Наталля Баярын.
Вячаслаў Сіўчык, Рух Салідарнасці “Разам”:
– Дзякуй Богу, што ён быў, дзякуй Богу, што за ўсё тое, што ён зрабіў насуперак нават перыядычны свайму асабістаму жыццю, бо зроблена вельмі шмат. Менавіта пра гэта і размова на гэтай сустрэчы.
Вечарына доўжылася 2 гадзіны. Было шмат выступоўцаў, якія асабіста ведалі Вітаўта Мартыненку, людзі праглядзелі відэафільм з Вітаўтам. Перад удзельнікамі вечарыны Вітаўт паўстаў не толькі як творца, а як цікавая, таленавітая асоба, патрыёт сваёй Радзімы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









Беларускае Радыё Рацыя