BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Велікодная імпрэза ў Варшаве

У нядзелю, 5 траўня, у прасторы «Робім разам» святкуюць Вялікдзень.

Дата: 5 траўня. Час: з 11.00 да 16.30 (час мясцовы). Месца: прастора «Робім разам», pl. Konstytucji, 6, Варшава.

Вось якая праграма:

11:00 Велікодны сняданак у традыцыі беларусаў — святочная булка, біткі яйкамі і г.д. 

11:30 — 13:00 майстар-клас па ляльках-матанках. Гэтым разам будуць рабіць Вяснянку, задорную лялечку, якую рабілі толькі ўвесну. Гэта сімвал прыгажосці, адраджэння і дабрабыту.

 13:00 — 13:30 «Беларусь учора і сёньня» — расповед аб Беларусі (не толькі аб палітыцы!), як жывуць беларусы ўнутры краіны і за яе межамі. Хто мы? 

13:30 — 14:00 Перапынак на каву. Можна прынесці свае прысмакі. 

14:00 — 15:45 Беларускія традыцыйныя спевы. Кожны можа далучыцца! 

15:45 — 16:30 Традыцыйныя танцы. Пачнуць ад першага кроку і затанчаць разам Лявоніху і Польку-бабку. 

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары